Вікісховішча:Абмежаваньні па-за аўтарскім правам

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Non-copyright restrictions and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Non-copyright restrictions and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:SOSUMI • COM:NCR

Хоць гэтая выява ў грамадзкім набытку, вы ўсё яшчэ можаце сутыкнуцца з праўнай турботай, калі карыстаецеся ёй, каб прадаваць кампутары або выдаваць гуказапісы.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам — абмежаваньні на выкарыстаньне матэрыялу, адрозныя ад аўтарскага права. Такія абмежаваньні могуць прымяняць да працаў у грамадзкім набытку (напрыклад, працы больш не падлягаюць аўтарскаму праву) або могуць быць дадатковыя абмежаваньні на выкарыстаньне працаў пад аўтарскім правам.

Хоць увесь матэрыял на Вікісховішчы мае быць у грамадзкім набытку або вольным для выкарыстаньня паводле адпаведных дазволаў, некаторыя матэрыялы могуць падлягаць дадатковым праўным абмежаваньням, калі іх выкарыстоўваюць у асаблівых акалічнасьцях або асаблівымі спосабамі. Гэтыя абмежаваньні могуць узьнікнуць праз законы, што закранаюць таварныя знакі, патэнты, правы асобы, маральныя правы творцаў, палітычную цэнзуру або ўсялякую са шматлікіх іншых праўных прычынаў, цалкам незалежных ад стану аўтарскага права працы. За выняткам некаторых абмежаваньняў, якія тычацца фатаграфіяў вызначаных людзей і робяць незаконным разьмяшчэньне на Вікісховшчы пэўных працаў, Вікісховішча лічыць абмежаваньні па-за аўтарскім правам справай фатографаў, запампавальнікаў і карыстальнікаў, што ня служаць падставамі для выдаленьня працаў зь Вікісховішча.

Карыстальнікам разьмешчаных у Вікісховішчы мультымэдыя варта ўпэўніцца, што яны не парушаюць абмежаваньняў па-за аўтарскім правам, якія прымяняюць да мультымэдыя. Вікісховішча ня можа даць падрабязнае кіраўніцтва пра ўсе абмежаваньні па-за аўтарскім правам, якія існуюць у сьвеце. Некаторыя агульныя парады даюць ніжэй, а пэўнае кіраўніцтва пра справы прыватнасьці і правоў асобы знаходзяцца на Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам

Хоць увесь матэрыял на Вікісховішчы вольны для выкарыстаньня паводле адпаведных дазволаў, некаторыя матэрыялы могуць падлягаць дадатковых праўным абмежаваньням, калі імі карыстаюцца ў асаблівых акалічнасьцях або асаблівымі спосабамі. Гэтыя абмежаваньні ўзьнікаюць праз законы, якія закранаюць таварныя знакі, патэнты, правы асобы, маральныя правы творцаў, палітычную цэнзуру або ўсялякую са шматлікіх іншых праўных прычынаў, цалкам незалежных ад стану аўтарскага права працы.

Правілы Вікісховішча забараняюць зьмест, недастаткова неабмежаваны для выкарыстаньня. Аднак абмежаваньні па-за аўтарскім правам ня лічаць дарэчнымі патрабаваньням свабоды Вікісховішча або «Вікімэдыяй»[1], а правілы дазволаў адпаведна абмежаваныя парадкаваньнем аўтарскага права датычна абавязкаў.

Скрайны прыклад: звычайна карыстацца ілюстрацыяй Вікісховішча, каб учыніць махлярства, незаконна, але гэтая зьява не абазначае, што матэрыял зь Вікісховішча ня вольны. Падобным чынам праўныя забароны на выкарыстаньне ўлічанага гандлёвага знака або выявы славутай асобы, каб падмануць спажыўцоў, ня лічаць уплывам на вольнасьць працы. У Нямеччыне выкарыстаньне свастыкі і іншай нацыянал-сацыялістычнай сымболікі абмяжоўваюць па-за навуковым кантэкстам, хоць гэта таксама ня лічаць абмежаваньнем матэрыялу для нашых задачаў. Хоць дазволы Вікісховішча задуманыя для павагі свабоды грамадзкасьці, нашая здольнасьць рабіць гэта абмежаваная ўпэўненьнем, што працы на Вікісховішчы вольныя ад абмежаваньняў аўтарскага права. Для Вікісховішча ні магчыма, ні пажадана вызваляць людзей ад усіх законаў, якія тыя могуць палічыць нязручнымі.

Праекты «Вікімэдыі» і шматлікія карыстальнікі іх зьместу знаходзяцца пад моцнай абаронай закону ад большасьці абмежаваньняў па-за аўтарскім правам з той прычыны, што сховішчам вольных мультымэдыя карыстаюцца шматлікія асьветныя і журналісцкія праекты.

Карыстальнікі ў іншых правападсуднасьцях або зь істотна адрозным спосабам карыстаньня матэрыялам, чым у праектах «Вікімэдыі», могуць апынуцца ў менш выгадным становішчы. Але ў большасьці выпадках замена выявы іншай істотна падобнай ня зьменіць становішча, што цалкам непадобнае да турботаў, што ўзьнікаюць зь меркаваньняў пра аўтарскае права.

Часам мы дадаем такія адмовы ад адказнасьці, як {{Trademarked}} (пад таварным знакам) і {{Personality rights}} (правы асобы) у якасьці агульнай грамадзкай паслугі, хоць ня лічым гэтыя абмежаваньні дарэчнымі для нашых правілаў. Пропуск гэтых адмоваў ня варта ўспрымаць як паказчык адсутнасьці магчымых праўных абавязкаў. Як заўжды, мы ня можам даць праўнай парады канкрэтна для вашых абставінаў.

Абмежаваньні па-за аўтарскім правам, што наўпрост уплываюць на Вікісховішча

Некаторыя абмежаваньні па-за аўтарскім правам, напрыклад, законы пра паклёп і непрыстойнасьць, могуць зрабіць незаконным разьмяшчэньне пэўных выяваў на Вікісховішчы. Такія выявы, вядома, недапушчальныя, незалежна ад таго, маюць яны вольны дазвол або не. Найважнейшыя такія абмежаваньні — законы пра асобу і прыватнасьць, якія не дазваляюць зробленых у прыватным месцы фатаграфіяў вызначаных людзей, калі апісаная асоба не дала дазвол.

Прыклады

«Правілы ўнутранага распарадку»

Нават калі правілы ўстановы дамоўна накладаюць абмежаваньні на фатаграфію (забаронай цалкам або толькі дазволам толькі некамэрцыйнага выкарыстаньня атрыманых здымкаў), яны звычайна не мяняюць стану аўтарскага права сфатаграфанаванай унутры працы. Напрыклад, шматлікія музэі абмяжоўваюць фатаграфаваньне, а аўстралійскі закон забараняе выкарыстаньне выяваў запаведнікаў Садружнасьці для камэрцыйнай выгады, хоць гэта ў рамках Правілаў аховы навакольля і захаваньня біяразнастайнасьці 2000 году згодна Правілу 12.38, але не законаў краіны аб інтэлектуальнай уласнасьці.

Закон аб таварных знаках

Законы аб таварных знаках вызначаюць камэрцыйнае выкарыстаньне эмблемаў, паняткаў і назваў датычна тавараў і паслугаў. Вікісховішча разьмяшчае шматлікія выявы таварных знакаў, і пакуль тыя не парушаюць аўтарскага права, яны тут прымальныя. Гэта прымяняецца, нават калі пэўнае выкарыстаньне гэтага матэрыялу можа парушаць правы на таварны знак. Таварныя знакі ня могуць падлягаць аўтарскаму праву, калі, напрыклад, яны надта простыя, каб атрымаць абарону аўтарскага права ({{PD-ineligible}}), або рысунак дастаткова стары, каб абарона аўтарскага права скончылася.

Правы асобы

Законы адносна правоў асобы могуць уплываць на канкрэтнае выкарыстаньне пэўных выяваў трэцімі бакамі і Вікісховішчам.

Правы на базы зьвестак

З 1996 году Эўрапейскі Зьвяз займеў так званыя законы аб праве на базы зьвестак, што пакрываюць капіяваньне і распаўсюд зьвестак ў кампутарных базах зьвестак. Права на базы зьвестак лічыцца правам уласнасьці, параўнальным з аўтарскім правам, але адрозным ад яго і існым, каб прызнаць укладаньне, зробленае ў складаньне базы зьвестак.

Правы на базы зьвестак бароняць супраць выманьня істотных частак базы зьвестак. Яны не пакрываюць асабістыя працы, зьмешчаныя ў базе зьвестак. Таму правы на базы зьвестак не ўплываюць на права карыстацца самой асабістай працай. Таксама прыміце да ўвагі, што Фундацыя «Вікімэдыя» не абавязаная іх ушаноўваць, бо правы на базы зьвестак не прызнаюцца законам ЗША.

Маральныя правы творцаў

Большасьць праўных падсуднасьцяў прызнае маральныя правы творцаў у якасьці адрозных ад гаспадарчых правоў. Маральныя правы звычайна неперадавальныя, у шматлікіх правападсуднасьцях не сканчаюцца і ня могуць адмаўляцца творцам. Азначэньне гэтых правоў Бэрнскай канвэнцыяй аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў можа служыць агульным кіраўніцтвам, але падрабязнасьці маральных правоў істотна розьняцца ў залежнасьці ад правападсуднасьці. Артыкул 6Б Бэрнскай канвэнцыі бароніць пазначэньне аўтарства і сумленнасьць заявай:

Незалежна ад гаспадарчых правоў творцы і нават пасьля перадачы згаданых правоў творца мусіць мець права патрабаваць аўтарства на твор і пярэчыць усялякаму скажэньню, нявечаньню або іншаму зьмяненьню ці прыніжальнаму дзеяньню адносна згаданага твора, прадузятаму да годнасьці і славы творцы[2].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. «Некаторыя мультымэдыя могуць падлягаць іншым абмежаваньням, чым аўтарскае права ў некаторых падсуднасьцях, але ўсё адно лічацца вольным творам».[1]
  2. [2], Бэрнская канвэнцыя аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў ад 9 верасьня 1886 г., арт. 6bis, S. Treaty Doc. No. 27, 99th Cong., 2d Sess. 41 (1986).