Вікісховішча:Моўнае правіла

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Language policy and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Language policy and have to be approved by a translation administrator.

Скарачэньні: COM:LP • COM:LANG • COM:NAME

Вікісховішча — шматмоўны праект. Гэтая старонка адлюстроўвае правіла праекту наконт выкарыстаньня шматмоўнага зьместу і таго, які зьмест на якой мове мусіць быць зьмешчаны. Глядзіце Вікісховішча:Умяшчэньне наконт тэхнічнай хады пераробкі.

  • Апісаньні на старонках галерэяў, катэгорыяў і файлаў могуць існаваць на любой мове ды маюць дадавацца на многіх мовах. Выкарыстаньне моўных шаблёнаў заахвочваецца, каб зьменшыць памеры непатрэбных зьвестак і бачны беспарадак.
  • Назвы галерэяў мусяць быць на мясцовай мове. Глядзіце Вікісховішча:Галерэі наконт дакладнага правіла.
  • Назвы катэгорыяў звычайна мусяць быць па-ангельску, за выняткам некаторых уласных імёнаў, біялягічных таксонаў і паняткаў, якія ня маюць дакладнага ангельскага адпаведніка. Глядзіце Вікісховішча:Катэгорыі наконт дакладнага правіла.
  • Імёны стваральнікаў мусяць быць у форме, найбольш пашыранай у ангельскамоўнай літаратуры.
  • Назвы файлаў могуць быць на любой мове. Пры гэтым назва файла мусіць быць апісальнай (таксама глядзіце Вікісховішча:Найменьне файлаў).
  • Шаблёны могуць быць створаныя на любой мове. Калі тэкст шаблёну даступны на некалькіх мовах, ангельская вэрсія мусіць быць першаснай, на якой засноўваюцца пераклады на іншыя мовы.
  • Правілы і рэкамэндацыі напісаныя па-ангельску і перакладаюцца на іншыя мовы. Ангельская вэрсія мусіць быць першаснай, на якой засноўваюцца пераклады на іншыя мовы.

Мінуўшчына

Прапанова 2009 року, якая прывяла да гэтага моўнага правіла, сама была перакладзеная на некалькі моваў, сярод якіх нямецкая, брэтонская, каталянская, люксэмбурская, Commons:Convencions de nomenatge (lenga), польская, партугальская і кітайская.

Глядзіце таксама