Вікісховішча:Выдаленьне праўкі
Выдаленьне праўкі (таксама ВыдаленьнеПраўкі або ВыдПраў) — частка апраграмаваньня Вікісховішча (МэдыяВікі), што дазваляе выбарачнае хаваньне адміністратарамі ад адкрытага прагляду допісаў, правак файлаў і журналаў, як і агляд адміністратарам слушнага выкарыстаньня прылады. Праўкі ўсё ж паказваюцца ў адкрытай вікі (недаступныя прадметы з прыбраным спачатным зьместам). Усялякі ўдзельнік можа запытаць перагляд адміністратарам дзеяньня ВыдаленьнеПраўкі, каб вызначыць, ці было прыбіраньне абгрунтаваным. Прыміце да ўвагі, што ВыдаленьнеПраўкі не выдаляе дадзеныя з сэрвэраў Вікісховішча, а толькі хавае яго ад адкрытага прагляду. Адміністратары могуць бачыць зьмест ВыдаленьнеПраўкі і адкаціць выдаленьне пры патрэбе.
Агляд
Каб схаваць або раскрыць праўку ці запіс журнала, адміны могуць пстрыкнуць на маленькую кнопку «(del/undel)» побач з дарэчнай праўкай, іх параўненьнем або запісам журнала. Звычайна ёсьць 3 варыянты выбару:
- Выдаліць праўлены тэкст
- Выдаліць камэнтар да рэдагаваньня
- Выдаліць імя ўдзельніка або Інтэрнэт-адрас рэдактара
У дадатак удзельнікі з правам прыхоўваньня правак (suppressrevision
, а менавіта прыхавальнікі) маюць дадатковы выбар прыхаваць дадзеныя ад адміністратараў, як і ад іншых.
Калі магчыма выдаліць праўку
Адмысловыя рэкамэндацыі для выкарыстаньня прылады Выдаленьне Праўкі адсутнічаюць. Яна лічыцца дадатковай прыладай падтрыманьня іншых правілаў Вікісховішча. Таму, напрыклад, яе магчыма скарыстаць ва ўсіх выпадках, дзе дапушчаюцць звычайныя выдаленьні, але патрабуецца толькі прыбраць праўку. Ёй варта карыстацца з асьцярогай праз уплыў на празрыстасьць.
Звычайнымі прычынамі, прадстаўленымі адміністратарамі пры карыстаньні прыладай (з Мэдыявікі MediaWiki:Revdelete-reason-dropdown), служаць:
- парушэньне аўтарскага права;
- неналежныя асабістыя зьвесткі;
- магчыма паклёпніцкі зьмест;
- вылучна разбуральны матэрыял;
- цалкам зьняважлівы, прыніжальны або абразьлівы матэрыял;
- мастацкая выява ў грамадзкім набытку зь несвабоднай рамкай;
- неадкрытыя атаясьняльныя або асабістыя зьвесткі;
- рэдагаваньне ўдзельнікам пры выхадзе, што выяўлае Інтэрнэт-адрас.
Прыміце да ўвагі, што гэты сьпіс невычарпальны. Звычайныя прычыны падаюць толькі для зручнасьці. Адміністратары могуць падаць ўсялякую прычыну, якую пажадаюць, хоць мае быць разважна ясна, якое правіла ажыцьцяўляюць. Іншыя звычайныя выкарыстаньні ўлучаюць:
- запыт выдаленьня толькі адной праўкі файла;
- выдаленьне праўкі файла, што ўлучае вызначаную асобу ў прыватным месцы, якіая не дала згоды на запампоўку (Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей).
Выдаленьне праўкі выкарыстоўваюць ашчадна
Калі ласка, прыміце да ўвагі, што выдаленьне праўкі выкарыстоўваюць ашчадна і не выкарыстоўваюць, напрыклад, каб схаваць, што было некалькі няўдалых спробаў запампоўкі варыянтаў выявы або былі пярэбары таго, якое з 2-х выданьняў выявы скарыстаць. Абмеркаваньні выдаленьня праўкі займаюць час удзельніка, выдаленьне правак займае час адміністратара і не ашчаджае месца на дыску.
Як запытаць выдаленьне праўкі
Каб пазьбегнуць эфэкту Стрэйзанд, на вікі няма форуму, прысьвечанага запыту ВыдПраў, з прычынаў прыватнасьці. Можаце даслаць паведамленьне ўсялякаму адміністратару на старонку гутарак або электронную пошту, калі прыватнасьць выклікае непакой. Таксама можаце запытаць выдаленьне праўкі ў рэтрансьляваным інтэрнэт-чаце на #wikimedia-commons. Трымайцеся парадкаў на Вікісховішча:Прыхоўваньне, калі пададзеная вамі праўка можа падлягаць прыхоўваньню.
Для некаторых выпадкаў ёсьць адмысловыя шаблёны, каб запытаць выдаленьне праўкі:
- {{Non-free frame revdel}} — каб запытаць выдаленьне старых правак мастацкай выявы ў грамадзкім набытку зь несвабоднай рамкай, калі несвабодную рамку выразалі ў апошніх праўках;
- {{Overwritten revdel}} — каб запытаць выдаленьне правак зь невядомымі крыніцай, аўтарствам і дазволам, якія запампавалі ў парушэньне Вікісховішча:Перазапіс існых файлаў.
Зварот, абмеркаваньне і адкат дзеяньняў
Выкананыя з дапамогай гэтай прылады дзеяньні застаюцца бачнымі ў адкрытых журналах. Яны падлягаюць разгляду іншымі адміністратарамі (якія могуць бачыць матэрыял выдаленьня праўкі) на іх уласнае меркаваньне або на запыт. Разьлік робіцца на добрую разборлівасьць і належнае выкарыстаньне, як і ў выпадку іншых выканаўчых прыладаў. Неналежнае выкарыстаньне можа прывесьці да абмежаваньняў або пазбаўленьня паўнамоцтваў адміністратара.
Выдаленьне праўкі належыць выкарыстоўваць ашчадна. У спрэчных выпадках звычайна ня варта адкатваць без папярэдняй пагадненьня з выдаляльным адмінам або згоднасьці, што вынікае з абмеркаваньня справы супольнасьцю.
Глядзіце таксама
- MediaWiki:Revdelete-reason-dropdown (сьпіс прычынаў, бачных адмінам пры выдаленьні праўкі)
- Дапамога:ВыдаленьнеПраўкі на Мэдыявікі