Вікісховішча:Выкарыстаньне бясстацевых словаў
Супольнасьць Вікісховішча адданая забесьпячэньню гасьціннага асяродзьдзя. Службовыя старонкі правілаў, рэкамэндацыяў і дапамогі Вікісховішча маюць быць напісаныя бясстацевымі словамі, калі няма канкрэтнай патрэбы ў адваротным. Варта пазьбягаць выкарыстаньня стацевых займеньнікаў і іншых словаў, якія зьмяшчаюць неабавязковыя цьверджаньні пра стаць.
Гэтае правіла датычыць толькі словаў на старонках правілаў, рэкамэндацыяў і дапамогі ў Вікісховішчы. Гэта не датычыць старонак гутарак і месцаў абмеркаваньня ўдзельнікамі, нават калі іх задача — дапамагчы ўдзельнікам. Таксама гэта ня спроба наладзіць маўленьне асобных рэдактараў у такіх месцах.
У некаторых мовах пазьбяганьне стацевых займеньнікаў можа быць вельмі складаным. Гэтае правіла датычыць тэксту па-ангельску. Старонкі на іншых мовах маюць падпарадкоўвацца гэтаму правілу наколькі гэта моўна разважна.
Прыклады
«Калі ласка, спачатку спытайце ў яе дазвол, калі жадаеце скарыстаць здымак фатографкі».
- Пазьбягайце. Гэта стварае неапраўданае цьверджаньне, што фатограф апазнаны ў якасьці жанчыны.
«Калі ласка, спачатку спытайце ў яго дазвол, калі жадаеце скарыстаць здымак фатографа».
- Пазьбягайце. Гэта стварае неапраўданае цьверджаньне, што фатограф апазнаны ў якасьці мужчыны.
«Калі ласка, спачатку спытайце ў яе або яго дазвол, калі жадаеце скарыстаць здымак фатографа».
- Выдатна. У беларускай мове звычайна прымальна цьвердзіць, што фатограф апазнаны ў якасьці жанчыны або мужчыны, хоць гэта і пералік стацяў.
«Калі ласка, спачатку спытайце ў іх дазвол, калі жадаеце скарыстаць здымак фатографа».
- Пазьбягайце. У беларускай мове множны лік для асобы звычайна супярэчлівы, але зрэдку прымальны (прыкладам у навуковым рэцэнзаваным часопісе для саманайменьня аўтара артыкула: займеньнік «Мы» ад звароту на Вы).[1]
«Калі ласка, спачатку спытайце дазвол у фатографа, калі жадаеце скарыстаць здымак».
- Найлепш. У большасьці выпадкаў магчыма перарабіць сказ, каб цалкам пазьбегнуць выкарыстаньня займеньнікаў.
«Калі ласка, спачатку спытайце ў яго дазвол, калі жадаеце скарыстаць здымак Стыва Макары».
- Выдатна. Тут займеньнік «яго» скарысталі, каб адаслаць да канкрэтнага фатографа, які апазнаны ў якасьці мужчыны.
Карысныя крыніцы
(Ня частка правіла)
- Making a case for a singular ‘they’. The Definitive Source. Associated Press (24 March 2017). Retrieved on 6 April 2017.
- Singular ‘they’. Caxton. Падсумаваньне ад дасьведчанага настаўніка ангельскай у якасьці замежнай мовы.
References
- ↑ Peters, Pam (2004) The Cambridge Guide to English Usage, Cambridge: Cambridge University Press ISBN: 978-3-125-33187-7.