Вікісховішча:Ахоп праекту/Дапушчальныя віды файлаў

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Project scope/Allowable file types and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Project scope/Allowable file types and have to be approved by a translation administrator.
Shortcut

На бягучы час, наступныя выгляды файлаў дазваляюцца:

  • Выявы: SVG (для вэктарнай графікі), PNG (бясстратны выгляд), JPEG (для фатаграфіяў), GIF (паўстратны выгляд, але PNG мае перавагу), TIFF (бясстратны выгляд, але PNG мае перавагу), WebP (выгляд са стратамі і бяз іх, але JPG мае перавагу), XCF (дазваляе слаі і тэкст).
  • Гук: Ogg-кантэйнэр (выкарыстоўвае кодэкі FLAC, Speex, Opus або Vorbis з пашырэньнем .oga), MIDI, WAV (16-бітны выгляд PCM і 32-бітны нясьціснуты выгляд IEEE), FLAC (.flac), MP3 (.mp3) або Opus (.opus).
  • Відэа: WebM выкарыстоўвае відэакодэк VP8/VP9 з Vorbis для гуку, або Ogg з выкарыстаньнем відэакодэка Theora. Новае апраграмаваньне падтрымлівае пашырэньне файла .ogv для відэа Theora без гука Vorbis або зь ім, RFC 3534 .ogg дагэтуль выкарыстоўваюць замест RFC 5334 .ogx для відэа Theora з іншымі аўдыёкодэкамі Ogg — Дапамога:Канвэртаваньне відэа.
  • Анімацыя: GIF, APNG, Анімаваныя SVG.
  • Шматстаронкавыя дакумэнты (кнігі і часопісы): PDF і DjVu.
  • Трохвымерныя структуры: STL.

Цяпер адключаныя

Хоць SXW, SWC, SXD, і SXI (OpenOffice.org 1.x), як і ODT, ODS, ODG і ODP (OpenDocument) тэарэтычна дапушчальныя паводле ўмоваў, падобных да Вікісховішча:Ахоп:Фарматы PDF і DjVu гэтыя фарматы цяпер адключаныя, бо мы пакуль ня здольныя прадухіліць хаваньне людзьмі шкоднага і іншага недазволенага зьместу ў фармаце кантэйнэра «ОпэнОфіс» на аснове ZIP.

Глядзіце Вікісховішча:Віды файлаў (без падтрымкі) па даўжэйшы сьпіс непадтрыманых відаў файлаў.

Глядзіце таксама

Глядзіце Вікісховішча:Віды файлаў для абмеркаваньня і ўказаньняў наконт пераважных выглядаў і памераў файлаў.