Вікісховішча:Ахоп праекту
Shortcuts: COM:PS • COM:SCOPE • COM:OOS • OOS
Вікісховішча — сховішча мэдыяфайлаў, якое робіць даступным усім асьветны мэдыязьмест (выявы, гук і відэакліпы) у грамадзкім набытку і пад вольным дазволам. Яно дзеіць у якасьці агульнага сховішча для ўсіх праектаў «Вікімэдыі», але зьмест можа быць скарыстаны кім і дзе заўгодна для ўсялякай задачы.
Гэтая старонка мае быць даволі доўгай. Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту/Падсумаваньне, калі патрэбны толькі сьціслы агляд.
Мэта Вікісховішча
Мэта Вікісховішча — забясьпечваць сховішча мэдыяфайлаў:
- якое робіць даступным усім асьветны мэдыязьмест у грамадзкім набытку і пад вольным дазволам,
- якое дзеіць у якасьці агульнага сховішча для разнастайных праектаў Фундацыі «Вікімэдыя».
Выраз «асьветны» мае разумецца згодна з шырокім значэньнем «забесьпячэньня навучальных або весткавых ведаў».
Ахоп Вікісховішча
Усе файлы і іншы зьмест маюць трапляць у межы ахопу Вікісховішча, каб падлягаць разьмяшчэньню ў ім. Усё, што сюды запампавана па-за гэтым ахопам, выдаляць як пазаахопнае (ПЗА).
Адкінуты асьветны зьмест
Пэўны зьмест не прапускаюць на Вікісховішча, бо іншыя праекты Фундацыі «Вікімэдыя» больш прыдатныя для яго разьмяшчэньня, але не таму, што такі зьмест сам па сабе неасьветны. Гэта тычыцца як мэдыяфайлаў, гэтак і тэксту.
Адкінуты асьветны зьмест улучае:
- энцыкляпэдычныя артыкулы, бо іх магчыма разьмясьціць у Вікіпэдыі;
- навіны, бо іх магчыма разьмясьціць у Вікінавінах, і агульныя зводкі надвор’я;
- файлы, што зьмяшчаюць толькі неапрацаваны тэкст, бо проста тэкст рэцэптаў, сьпісы ўказаньняў, паэзію, мастацкую прозу, цытаты, слоўнікавыя азначэньні, пляны і матэрыял для заняткаў лепей зьмяшчаць у Вікікнігах, Вікіцытатніку, Вікіслоўніку, Віківэрсытэце і Вікікрыніцах.
Аднак Вікісховішча магчыма скарыстаць для разьмяшчэньня такога матэрыялу, калі той улучаны ў мэдыяфайл, карысны для іншых праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», таму адзьнятыя копіі існых тэкстаў, карысныя для іншых вікіпраектаў (прыкладам, каб служыць падставай надзейнай, правяральнай крыніцы), падлягаюць ахопу. Таксама дапускаюцца файлы, што ўвасабляюць вартасьць па-за ўласна тэкстам. Прыкладам, у межах ахопу знаходзяцца файлы, якія складаюцца са здымкаў кніг па-за аўтарскім правам і газэты, якія захоўваюць спачатны шрыфт, макет і укладзеныя выявы.
Ахоп, 1-я частка: файлы
Запампаваныя файлы знаходзяцца ў межах ахопу, толькі калі адпавядаюць усім наступным умовам. Кожны файл:
- мае быць мэдыяфайлам;
- мае быць у дапушчальным вольным фармаце файлу;
- мае быць у грамадзкім набытку або пад вольным дазволам;
- мае быць сапраўды карысным для асьветнай задачы;
- ня мае зьмяшчаць толькі адкінуты асьветны зьмест.
Ніжэй зьмяшчаецца больш падрабязнае тлумачэньне.
Мае быць мэдыяфайлам
Вікісховішча зьмяшчае толькі такія мэдыяфайлы, як фатаграфіі, адзьнятыя выявы, дыяграмы, мультфільмы, гук (прыкладам, музыку і гутарку) і відэакліпы, разам са зьвязанымі мэтазьвесткамі. Тлумачальны тэкст дазваляецца толькі на старонцы файла ў той ступені, у якой спрыяе мэце Вікісховішча і не ўтрымлівае адкінуты асьветны зьмест.
Наступнае ня лічаць за мэдыяфайлы, таму тут нельга зьмяшчаць:
- кампутарныя праграмы ва ўсялякім выглядзе, у тым ліку двайковыя выканальныя файлы і сьпісы зыходнікаў. Зыходнік пры дарэчнасьці можа ўтвараць частку апісаньня файла або мэтазьвестак. Прыкладам, графічны файл можа ўлучаць у якасьці апісальнага тэксту зыходнік, які скарысталі для яго стварэньня.
- файлы, якія адносяцца толькі да неапрацаванага тэксту. Прыкладам служаць файлы Амэрыканскага стандартнага коду абмену інфармацыяй (АСКАІ) і сьпісы неапрацаваных зыходнікаў.
Мае быць у дапушчальным вольным фармаце файлу
Дапускаюцца толькі вольныя фарматы файлаў. Не дазваляюцца ўласьніцкія фарматы, як то дакумэнты Майкрасофт Ўорд і Эксэль, AAC, WMA, H.265, HEIC і Флэш. Звычайна забараняецца ўсялякі файл, які патрабуе нявольнай праграмы або абцяжараны патэнтам кодэк для доступу да яго зьместу.
Сьпіс дазволеных цяпер фарматаў файлаў магчыма знайсьці на Вікісховішча:Ахоп праекту/Дапушчальныя віды файлаў.
Мае быць у грамадзкім набытку або пад вольным дазволам
Вікісховішча прымае толькі вольныя матэрыялы, іншымі словамі файлы пад вольным дазволам або у грамадзкім набытку. Файл лічыцца ў грамадзкім набытку, калі аўтарскае права скончылася або яго ўласьнік добраахвотна зьмясьціў зьмест файла ў грамадзкі набытак праз беззваротную адмову ад аўтарскага права. Непрыдатны для аховы аўтарскага права файл таксама лічыцца ў грамадзкім набытку.
Звычайна ўсялякі зьмешчаны тут файл мае быць у грамадзкім набытку або пад вольным дазволам згодна з законам ЗША і зыходнай краіны. У іншым выпадку глядзіце Вікісховішча:Дазволы.
Патрэбныя ўмовы дазволу
Уласьнік аўтарскага права мае выпусьціць файл пад беззваротным дазволам, які:
- дапушчае вольнае выкарыстаньне для ўсялякай задачы, у тым ліку камэрцыйнай;
- дапушчае стварэньне вытворных працаў.
Недапушчальныя ўмовы дазволу
Наступныя ўмовы дазволу не дапускаюцца:
- толькі некамэрцыйнае або асьветнае выкарыстаньне;
- абмежаваньне стварэньня вытворных працаў, за выняткам вольнага аўтарскага права.
- патрабаваньне аплаты або апавяшчэньня пра карыстаньне, бо іх магчыма запытаць, але не запатрабаваць;
- абмежаваньне месца выкарыстаньня працы, прыкладам толькі ў Вікіпэдыі.
Дазволы з такімі абмежаваньнямі дапускаюць, калі праца пад некалькімі дазволамі з прынамсі адным дазволам, які не ўлучае такога абмежаваньня.
«Дазволы», якія нібы дазваляюць толькі сумленнае выкарыстаньне, не дапускаюцца. Сумленнае выкарыстаньне ня ёсьць правам, якое можа дазволіць уласьнік аўтарскага права, і ні пры якіх абставінах не прымаецца ў Вікісховішчы.
Дапушчальныя ўмовы дазволу
Наступныя ўмовы дазволу дапускаюцца:
- патрабаваньне найменьня ўласьніка аўтарскага права («пазначэньне»);
- патрабаваньне аднолькавых умоваў дазволу для вытворных працаў як для спачатнай («аднолькавыя ўмовы» і «вольнае аўтарскае права»);
Правіла дазволу падрабязна акрэсьліваецца на Вікісховішча:Дазволы.
Доказ
Ва ўсіх выпаках запампоўвальнік мае падаць належны доказ, каб паказаць, што файл у грамадзкім набытку або ўласьнік аўтарскага права выдаў яго пад прыдатным дазволам. Звычайна гэта патрабуе прынамсі акрэсьленьня крыніцы файла[1] разам са спачаткай крыніцай, дзе файл ёсьць вытворнай працай. Таксама стваральніка або ўласьніка аўтарскага права варта распазнаць, калі той вядомы або ўзважана выясьнены. Калі ёсьць пытаньне, можа спатрэбіцца падача доказу, што ўласьнік аўтарскага права сапраўды выдаў файл пад дадзенаым дазволам.
Можа спатрэбіцца згода дзейніка як апісана ў Вікісховішча:Фатаграфіі распазнаных людзей, калі файл ёсьць фатаграфіяй, што паказвае распазнанага чалавека.
Ва ўсіх выпадках цяжар доказу ляжыць на запампоўвальніку або іншай асобе, што пераконвае захаваць файл, каб паказаць наколькі гэта ўзважана магчыма вызначыць, што:
- файл у грамадзкім набытку або пад належным дазволам;
- усялякую патрэбную згоду атрымалі.
У выпадку старога файла, дата і краіна абнародаваньня могуць дапамагчы вызначыць, ці файл у грамадзкім набытку ў сувязі з даўнасьцю.
Заўвагі
- ↑ Майце на ўвазе, што ў выпадку знаходжаньня файла ў Сеціве, гэта ня мае быць яго вэб-адрас, але старонкі, якая яго зьмяшчае, каб рэдактары Вікісховішча маглі пры патрэбе знайсьці падставовыя зьвесткі.
Засьцерагальны прынцып
Удзельнікі(-цы) Вікісховішчы імкнуцца добрасумленна разьвіваць і падтрымліваць сховішча мэдыяфайлаў пад вольным дазволам і наколькі нам вядома вольных. Засьцерагальны прынцып заключаецца ў выдаленьні пэўнага файла пры значным сумневе ў ягонай вольнасьці.
Задачам Вікісховішча таксама супярэчаць довады, якія зводзяцца да «нам гэта можа сысьці з рук», як то наступныя:
- «Уласьнік аўтарскага права не патурбуецца судзіцца або ня можа сабе гэта дазволіць».
- «Уласьнік аўтарскага права ніколі не даведаецца».
- «Уласьнік(-ца) аўтарскага права не запярэчыць і мае быць задаволеным(-ай), што мы распаўсюдзілі яго (яе) твор».
- «Ніхто ня ведае ўласьніка аўтарскага права, таму гэта сапраўды ня мае значэньня».
- «Файл яўна ў грамадзкім набытку. Яго магчыма знайсьці па ўсім Сеціве і ніхто ня скардзіўся».
Мае быць сапраўды карысным для асьветнай задачы
Выраз «асьветны» мае разумецца згодна з шырокім значэньнем «забесьпячэньня навучальных або весткавых ведаў».
У разьдзелах ніжэй нядобрасумленнае выкарыстаньне ня ўлічваецца. Прыкладам, выявы, якімі карыстаюцца на старонцы гутарак толькі для доваду, можна скідаць з рахунку.
Скарыстаны ў іншым праекце «Вікімэдыі» файл
Файл, якім карыстаюцца ў адным з іншых праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», аўтаматычна лічыцца карысным для асьветнай задачы, як і файл у выкарыстаньні зь бягучай прычыны, як то ў шаблёне. Такі файл не належыць выдаляць, бо ён можа быць нізкай якасьці. Дастаткова таго, што ім карыстаюцца.
Запампоўка малога ліку выяваў (прыкладам сябе) для выкарыстаньня на асабістай старонцы ўдзельніка(-цы) Вікісховішча або іншага праекту дазваляецца, калі той быў дзейным удзельнікам праекту.
Варта падкрэсьліць, што Вікісховішча не адкідае ахопу іншых праектаў. Калі выявай карыстаюцца ў іншым праекце (па-за старонкамі гутарак і ўдзельнікаў), гэтага дастаткова для знаходжаньня ў межах ахопу.
Файл, скарыстаны толькі на Вікісховішчы
Неасьветны файл не набывае асьветнага прызначэньня выняткова з прычыны выкарыстаньня на старонцы галерэі або ў катэгорыі Вікісховішча, ці на старонцы ўдзельніка («Удзельнік:» прастораімя). Але паводле звычаю дапускаецца запампоўваньне малога ліку выяваў (прыкладам сябе) для выкарыстаньня на асабістай старонцы ўдзельніка(-цы) Вікісховішча. Таксама дапускаюцца файлы датычна праектаў і падзеяў Вікісупольнасьці, такіх як сустрэчы ўдзельнікаў.
Неналежна скарыстаны файл
Мэдыяфайл, які:
- насамрэч не карысны для асьветнай задачы;
- неналежна выкарыстоўваецца як выкладзена вышэй, выходзіць за межы ахопу Вікісховішча.
Тут націск на сапраўдную карысьць для аднаго з праектаў «Вікімэдыі» або іншага асьветнага выкарыстаньня. Прыкладам, ня ўсе выявы насамрэч карысныя для асьветнай задачы. Усялякая выява не становіцца чароўным чынам карыснай за кошт доваду, што яе магчыма скарыстаць для ілюстраваньня артыкула Вікіпэдыі пра А, проста таму што А апынаецца прадметам фатаграфіі.
Прыкладам, сапраўднасьць таго, што нескарыстаную цьмяную фатаграфію тэарэтычна магчыма скарыстаць для ілюстраваньня артыкула пра «Агульныя памылкі ў фатаграфіі», ня значыць, што мы маем захоўваць усе цьмяныя фатаграфіі. Праўдзівасьць таго, што нескарыстаны здымак вашага сябра тэарэтычна магчыма скарыстаць для ілюстраваньня артыкула «Фотапартрэты», ня значыць, што мы мусім захоўваць усе фатаграфіі невядомых людзей. Сапраўднасьць таго, што нескарыстаную парнаграфічную выяву тэарэтычна магчыма скарыстаць для ілюстраваньня артыкула пра парнаграфію, не абазначае, што мы мае захоўваць парнаграфічныя выявы нізкай якасьці (глядзіце таксама Цэнзура).
З гэтага правіла выключаюць файлы ў розных фарматах і падобныя, але ня цалкам аднолькавыя файлы ў выпадках, калі яны патрабуюцца дзеля захаваньня гісторыі файла паводле прававых прычынаў.
Прыклады
Прыклад файлаў, якія сапраўды не карысныя для асьветнай задачы:
- прыватныя зборы выяваў, як то здымкі прыватнай вечарыны, здымкі вас і вашых сяброў, ваш збор сьвяточных здымкаў. У Сеціве існуе багата іншых праектаў, такіх як «Флікр», якія магчыма скарыстаць для гэтай задачы. Такія прыватныя зборы выяваў не становяцца асьветнымі, нават калі іх выстаўляюць у выглядзе галерэі на старонцы ўдзельніка(-цы) ў Вікісховішчы або іншым месцы.
- мастацкі твор безь відавочнага асьветнага выкарыстаньня, у тым ліку запампаваны дзеля паказу навыкаў мастака;
- файлы, яўна створаныя і запампаваныя дзеля нападак або вандалізму. Існыя дагэтуль знакі і рысункі, зьвязаныя з нацыяналістычнай, рэлігійнай або расісцкай справамі не знаходзяцца па-за ахопам выняткова з прычыны таго, што могуць выклікаць крыўду. Іх маюць захоўваць пры ўмове законнасьці іх разьмяшчэньня і інакшага падпаданьня пад ахоп Вікісховішча (прыкладам, калі іх могуць скарыстаць для ілюстраваньня артыкула Вікіпэдыі пра групу нянавісьці).
- рэкляма або самаўсхваленьне;
- файлы, якія не дадаюць нічога асьветна адрознага да збору выяваў, якія мы ўжо ўтрымліваем наконт гэтага самага прадмету, асабліва калі тыя нізкай або пасрэднай якасьці;
Абмеркаваньне
Мы маем мноства высакаякасных выяваў птушак вызначаных відаў. Ад малога, цьмянага і кепска скампанаванага здымка нявызначанай птушкі няма сапраўднай асьветнай карысьці. Вядома, заўжды ёсьць месца для яшчэ адной асьветна выразнай выявы, прыкладам для ілюстраваньня пэўных бакоў птушыных паводзінаў, якія мы пакуль не асьвятлялі, нават калі выява можа ня быць найвышэйшай якасьці.
Часам можа быць довад за захаваньне шматлікіх выяваў, даволі падобных з асьветнага пункту гледжаньня, дзеля разнастайнасьці і даступнасьці выбару. Але няма сэнсу ў разьмяшчэньні намі мноства насамрэч аднолькавых нізкаякасных выяваў, якія ня маюць сапраўднай асьветнай вартасьці.
Новыя асьветныя файлы вынятковай якасьці заўжды вітаюцца. Пазьнейшая запампоўка такіх файлаў можа ў прынцыпе зрабіць ранейшыя нявыкарыстаныя файлы нізкай якасьці асьветна залішнімі. Аднак, як пазначана вышэй, файл, які выкарыстоўваюць у праекце «Вікімэдыі» добрасумленна, заўжды лічыцца асьветным. Таму нізкаякасны файл, які застаецца ў выкарыстаньні, не падлягае выдаленьню, нават калі якасьнейшы файл з ахопам аднолькавага прадмету стане пазьней даступным.
Новы і існы файлы нізкай або пасрэднай якасьці могуць сапраўды быць карыснымі для асьветнай задачы ў залежнасьці ад таго, што ілюструюць, і якія іншыя файлы мы маем пра аднолькавы прадмет. Калі прадмет рэдкі і цяжкаўлоўны, нават нізкаякасны файл можа мець значную асьветную вартасьць, асабліва калі Вікісховішча мае вельмі мала падобных файлаў або ня мае іх пакуль. З іншага боку, малыя або пасрэдныя файлы агульнапашыраных і лёгкаўлоўных прадметаў могуць ня мець сапраўднай асьветнай вартасьці, асабліва калі Вікісховішча ўжо ўтрымлівае шмат падобных або якасьнейшых прыкладаў.
Якасьць выявы ёсьць толькі адным з чыньнікаў, якія могуць абмяжоўваць асьветную карыснасьць файла. Іншыя абмежавальныя чыньнікі могуць улучаць нізкае разрозьненьне і цяжкапрыбіральныя вадзяныя знакі.
Фарматы PDF і DjVu
Хоць фарматы файлаў PDF і DjVu дазваляюцца, іх варта прыбягаць толькі ў адпаведных выпадках. Мае быць пэўная прычына абраньня фармату ў адпаведнасьці з мэтай Вікісховішча. Вядома, усе вышэйазначаныя правілы таксама прымяняюцца.
Адміністратару, які разважае, ці выдаліць файл PDF або DjVu, можа давесьціся вынесьці меркаваньне наконт таго, ці адпавядае абраны фармат мэце Вікісховішча. Кантэкст і намер пры вядомасьці могуць таксама быць дарэчнымі. Прыкладам, у той час як абнародаваная ўнівэрсытэцкая дысэртацыя ў фармаце PDF можа быць прыдатнай, створаны ўдзеьнікам артыкул спачатнага дасьледаваньня, які выкарыстоўвае Вікісховішча ў якасьці вольнага разьмяшчэньня ў Сеціве, ня можа.
Захоўваць варта файлы, якія могуць сапраўды быць карыснымі на адным і больш іншых праектах «Вікімэдыі», прыкладам на Вікікрыніцах і Вікікнігах. Выдаленьні маюць грунтавацца на адзінай падставе таго, што файл лепей разьмясьціць на адным з тых іншых праектаў. Тут можна разьмяшчаць усялякі файл, які сапраўдны карысны прынамсі для аднаго іншага праекту Фундацыі «Вікімэдыя» або знаходзіцца ў межах яго ахопу.
Памятайце, што Вікікрыніцам часта патрэбныя файлы PDF абr DjVu, каб пацьвердзіць або стварыць крыніцы тэкстаў. Таму здымкі прыдатных выданьняў вядомых твораў у грамадзкім набытку амаль заўжды ў межах ахопу з гэтай прычыны. Тым ня менш, памятайце, што выдавецкія рашэньні, якія ўлучаюць падрыхтоўку тэксту зь некалькіх крыніцаў, могуць прывесьці да новага аўтарскага права. Таму выкарыстоўваныя выданьні маюць самі быць па-за аўтарскім правам.
Дапушчальныя прычыны для фарматаў PDF і DjVu
- Фармат абралі дзеля зручнасьці друку.
- Фармат абралі, каб дазволіць прагляд або друк адмысловых шрыфтоў, прыкладам дакумэнтаў у галіне найвышэйшай матэматыкі або мовазнаўства.
- Файл будзе ў межах ахопу іншага праекту Фундацыі «Вікімэдыя», калі яго запампавалі ў аднолькавым фармаце ў гэты праект, прыкладам:
- Файл PDF або DjVu абнародаванай і рэцэнзаванай працы будзе ў межах ахопу Вікікрыніцаў, і таму таксама ў межах ахопу Вікісховішча. Прыклады ахопных дакумэнтаў улучаюць абнародаваныя кнігі (але не славалюбныя выданьні), рэцэнзаваныя навуковыя артыкулы, унівэрсытэцкія працы і дысэртацыі.
- Файл ёсьць здымкам дакумэнта гістарычнай або вонкавай значнасьці, прыкладам здымкі існых, вольных ад аўтарскага права і дазволеных кніг, справаздачаў і газэтаў.
- Файл магчыма скарыстаць у якасьці акрэсьленага, правяральнага зыходнага дакумэнту, прыкладам для Вікікрыніцаў або Вікікніг (належнае замацаваньне зьместу).
- Абраны фармат дае тэхнічныя перавагі прынамсі аднаму іншаму праекту Фундацыі «Вікімэдыя».
Недапушчальныя прычыны для фарматаў PDF і DjVu
- Творца або загружальнік яўна абраў фармат, каб прадухіліць або адахвоціць стварэньне вытворных працаў насуперак мэце Вікісховішча. Такое неналежнае замацаваньне зьместу ўлучае самавыдадзены самаўслаўляльны артыкул або самаствораную выяву, якую творца запампаваў у выглядзе PDF у намаганьні адахвоціць іншых ад стварэньня вытворнікаў.
- Зьмест ёсьць па сутнасьці неапрацаваным тэкстам. Такія файлы ня лічаць за мэдыяфайлы. Майце на ўвазе, што здымкі існых кніг, справаздачаў і газэтаў гістарычнай і вонкавай значнасьці не адкідаюць на гэтай падставе, нават калі яны не зьмяшчаюць выяваў.
- Зьмест забароняць у іншым разьдзеле. Прыкладам, рэклямны матэрыял знаходзіцца па-за ахопам Вікісховішча, незалежна ад фармату файла.
Ахоп, 2-я частка: старонкі, галерэі і катэгорыі
Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту/Старонкі, галерэыі і катэгорыі.
Пра галіны асаблівай заклапочанасьці
Цэнзура
Незаконныя для разьмяшчэньня на сэрвэрах Вікісховішча ў Вірджыніі файлы і іншыя матэрыялы безадкладна выдаляць па выяўленьні ў якасьці незаконных (у тым ліку парушэньняў аўтарскага права), нават калі матэрыял інакш трапляе ў ахоп Вікісховішча, як выкладзена вышэй. Аднак, Вікісховішча не цэнзуруецца і законна ўлучае зьмест, які некаторыя карыстальнікі могуць палічыць непрыемным і абразьлівым. Правіла «Вікісховішча не цэнзуруецца» значыць, што законна разьмешчаны файл, які трапляе пад азначэньні ахопу Вікісховішча, ня выдаляць выняткова на падставе таго, што той можа ня быць «прыдатным для дзяцей» або выклікаць абразу вас або іншых з маральнай, асабістай, рэлігійнай або грамадзкай прычыны.
Супрацьлегласьцю гэтаму ёсьць тое, што цьверджаньне «Вікісховішча не цэнзэруецца» ня ёсьць слушным довадам для захоўваньня файла, які выходзіць за вызначаны ахоп Вікісховішча, як выкладзена вышэй. Фатаграфіі галізны, у тым ліку жаночыя і мужчыныя плоцевыя органыЮ часам запампоўваюць для неасьветнай ахвоты. Такія выявы не вызваляюць ад патрабаваньня адпавядаць правілам ахопу Вікісховішча. Калі выявы выразна горшай якасьці або не дадаюць нічога асьветна адрознага да набору такіх выяваў, якія мы ўжо маем, яны могуць не прайсьці выпрабаваньня на сапраўдную карысьць для асьветнай задачы.
Варта знайсьці раўнавагу між прыёмам карысных мэдыяфайлаў з законным асьветным зьместам, які некаторыя могуць палічыць абуральным, і недапушчэньнем выкарыстаньня Вікісховішча ў якасьці агульнаўжывальнай службы мэдыязахоўваньня (падобна «Флікру», «Фотабакету» і «Ютубу») без увагі да заяўных задачаў праекту. Задача Вікісховішча — служыць мэдыясховішчам для надзейных крыніцаў карыснага і адкрытага мэдыязьместу, арганізаванага і усеахопнага ў пакрыцьці (з дакладнымі апісаньнямі і зьвесткамі файлаў), асьветнага і прызначанага для выкарыстаньня праектамі «Вікімэдыі» і ў якасьці грамадзкай паслугі, вольна даступнай усім.
«Бесстароньні пункт гледжаньня»
Глядзіце Вікісховішча:Ахоп праекту/Бесстрароньні пункт гледжаньня для падрабязнасьцяў пра адрозьненьні між Вікісховішчам і праектамі Вікіпэдыі ў дачыненьні бесстароньняга пункту гледжаньня і спачатнага дасьледаваньня.
Глядзіце таксама
- Вікісховішча:Правіла выдаленьня
- Вікісховішча:Чым ня ёсьць Вікісховішча
- Вікісховішча:Меркі ўлучэньня катэгорыі
- Агульныя ўмовы выкарыстаньня, якія тычацца ўсіх праектаў Фундацыі «Вікімэдыя»